Вылучэньне аб'ектаў (з дапамогай мышы) |
пстрык | пстрыкні нявылучаны аб'ект, каб вылучыць яго |
Alt+пстрык | вылучыць пад курсорам |
Alt+кола мышы | cycle z-order |
Shift+пстрык | вылучыць/зьняць вылучэньне |
Гэты загад працуе гэтаксама як Вылучальнік. Вузлы ці ручкі асобнага вылучанага аб'екту стаюцца праўнымі. |
Вылучэньне вузлоў (з дапамогай мышы) |
пстрык | вылучыць вузел |
Пстрык па вузьле вылучае яго. |
пстрык | вылучыць два суседнія вузлы |
Пстрык па вылучаным шляху між двума вузламі вылучае два вузлы, найбліжэйшыя да пункту пстрыку. |
Shift+пстрык | вылучыць/зьняць вылучэньне |
Гэты загад дадае/выдаляе вузел (калі пстрык па вузьле) ці два вузлы (калі пстрык па шляху) да/з вылучэньня вузлоў. |
пстрык | зьняць вылучэньне |
Пстрык па пустой прасторы здымае вылучэньне з усіх вылучаных вузлоў. Наступны пстрык здымае вылучэньне з усяго аб'екту. |
Вылучэньне «гумовай стужкай» |
перацягваньне мышай | вылучыць некалькі вузлоў |
Перацягваньне вакол вузлоў робіць вылучэньне «гумовай стужкай», ранейшае вылучэньне здымаецца. |
Shift+перацягваньне мышай | дадаць вузлы да вылучэньня |
Звычайна, «гумовую стужку» трэба пачынаць з пункту, які не знаходзіцца на шляху ці вузьле. |
Аднак, калі перад перацягваньнем націснуць Shift, то Inkscape пачне «гумовую стужку» нават, калі пачаць яе на шляху. |
Вылучэньне вузлоў (з дапамогай клявіятурай) |
Tab | вылучыць наступны вузел |
Shift+Tab | вылучыць папярэдні вузел |
Гэтыя клявішы вылучаюць вузлы ўнутры вылучана шляху. |
Ctrl+A | вылучыць усе вузлы ў падшляху |
Калі шлях мае некалькі падшляхоў, і некаторыя вузлы вылучаныя, гэты загад вылучыць усё толькі ў падшляхах з ужо вылучанымі вузламі. |
Ctrl+Alt+A | вылучыць усе вузлы шляху |
Гэты загад вылучае ўсе вузлы ва ўсім шляху. |
! | інвэртаваць вылучэньне ў падшляхах |
Калі шлях мае некалькі падшляхоў, і некаторыя вузлы вылучаныя, гэты загад інвэртуе вылучэньне толькі ў падшляхах з ужо вылучанымі вузламі. |
Alt+! | інвэртаваць вылучэньне ў шляху |
Гэты загад інвэртуе вылучэньне (здымае вылучэньне з вылучанага й наадварот) ва ўсім шляху. |
Esc | зьняць вылучэньне з усіх вузлоў |
Зьмяншэньне/павелічэньне вылучэньня вузлоў |
PgUp,
PgDn | зьмяншэньне/павелічэньне вылучэньня (прасторавае) |
кола мышы | зьмяншэньне/павелічэньне вылучэньня (прасторавае) |
Ctrl+PgUp,
Ctrl+PgDn | павялічыць/зьменшыць вылучэньне (уздоўж шляху) |
Ctrl+кола мышы | павялічыць/зьменшыць вылучэньне (уздоўж шляху) |
Курсор мышы мусіць быць па-над вузлом каб павялічыць/зьменшыць. |
Each key press or turn of the mouse wheel selects the nearest unselected node or deselects the farthest selected node. |
Адлегласьць да вузлоў можна палічыць наўпрост (прасторавы рэжым) ці ўздоўж шляху. |
Перасоўваньне вузлоў (з дапамогай мышы) |
перацягваньне мышай | пасунуць вылучаныя вузлы |
Ctrl+перацягваньне мышай | абмежаваць рух гарызантальным ці вэртыкальным |
Ctrl+Alt+перацягваньне мышай | перасунуць уздоўж ручак |
This restricts movement to the directions of the node's handles, their counter directions and perpendiculars (total 8 snaps). |
Калі вузел мае прамыя лініі на адным ці абодвух баках, то рух будзе абмежаваны напрамкамі й прастастаўнікамі гэтых ліній. |
Shift+перацягваньне мышай | часова абязьдзейніць прыцягваньне |
Shift+перацягваньне мышай | выцягнуць ручку |
Калі вузел мае ўцягнутую ручку, перацягваньне з Shift дазволіць выцягнуць ручку ў напрамку ад ручкі. |
перацягваньне мышай+Прагал | кінуць копію |
Калі перацягваеш вузлы мышай, кожны Прагал пакідае копію вылучанага аб'екту. |
Можна націснуць і трымаць Прагал падчас перацягваньня, каб атрымаць прыгожы «хвост». |
Alt+перацягваньне мышай | ляпіць вылучаныя вузлы |
Лепка перасоўвае вылучаныя вузлы такім чынам, што вузел, які перацягваецца, рухаецца на ўсю адлегласьць, самыя далёкія вылучаныя вузлы застаюцца нерухомымі, а прамежкавыя вузлы перасоўваюцца на адлегласьць, адмежаваную звонападобнай крывой. |
Лепка адчувальная да націску, калі выкарыстоўваецца пляншэт, націскай моцна дзеля тупога профілю, слаба — дзеля вострага. |
Каб спыніць лепку не губляючы профілю націску спачатку адпусьці Alt, а пасьля падымі пяро. |
Перасоўваньне вузлоў (з дапамогай клявіятуры) |
стрэлкі | перасунуць вылучаныя вузлы на адлегласьць штуршка |
Shift+стрэлкі | перасунуць вылучаныя вузлы на 10 адлегласьцяў штуршка |
Прадвызначаная адлегласьць штуршка роўная 2 пкс (у піксэлях SVG, а не экрана). |
Alt+стрэлкі | пасунуць вылучаныя вузлы на 1 піксэль |
Shift+Alt+стрэлкі | пасунуць вылучаныяі вузлы на 10 піксэляў |
Сапраўдная адлегласьць піксэльных зрухаў залежыць ад маштабу, Чым большы маштаб, тым дакладнейшы зрух. |
Перасоўваньне ручкі вузла (з дапамогай мышы) |
перацягваньне мышай | пасунуць ручку вузла |
Ctrl+перацягваньне мышай | абмежаваць ручку крокам вугла |
The default angle step is 15 degrees. This also snaps to the handle's original angle, its counter direction and perpendiculars. |
Shift+перацягваньне мышай | павернуць абедзьве ручкі |
Alt+перацягваньне мышай | замкнуць даўжыню ручкі |
Ctrl, Shift, Alt можна выкарыстоўваць разам падчас перацягваньня ручак. |
Ctrl+пстрык | уцягнуць ручку |
Уцягнутая ручка мае нулявую даўжыню, выкарыстоўвай Shift+перацягваньне каб выцягнуць яе назад. |
Зьмяненьне памеру ручак (вылучаны 1 вузел) |
<,
> | зьмяніць памер абедзьвюх ручак на крок зьмяненьня памеру |
Прадвызначаны крок зьмяненьня памеру роўны 2 пкс (у піксэлях SVG, а не экрана). Можна выкарыстоўваць больш, як да аднаго вузла. |
Левы Ctrl+<,
Левы Ctrl+> | зьмяніць памер левай ручкі на крок зьмяненьня памеру |
Правы Ctrl+<,
Правы Ctrl+> | зьмяніць памер правай ручкі на крок зьмяненьня памеру |
Левы Alt+<,
Левы Alt+> | зьмяніць памер левай ручкі на 1 піксэль |
Правы Alt+<,
Правы Alt+> | зьмяніць памер правай ручкі на 1 піксэль |
Сапраўднае павелічэньне памеру папіксэльнага павелічэньня залежыць ад маштабу. Наблізь для лепшага выніку. |
Замест клявішаў < і > можна карыстацца , (коскай) і . (кропкай) адпаведна. |
Паварочваньне ручкі (вылучаная 1 ручка) |
[,
] | павернуць абедзьве ручкі на крок вугла |
Прадвызначаны крок вугла роўны 15 ґрадусам. ] паварочвае за стрэлкай, [ — супраць. Можна ўжываць больш, чым да аднаго вузла. |
Левы Ctrl+[,
Левы Ctrl+] | павернуць левую ручку на крок вугла |
Правы Ctrl+[,
Правы Ctrl+] | павернуць правую ручку на крок вугла |
Левы Alt+[,
Левы Alt+] | павернуць левую ручку на 1 піксэль |
Правы Alt+[,
Правы Alt+] | павернуць правую ручку на 1 піксэль |
Бачнасьць ручак |
Ctrl+H | схаваць/паказаць ручкі |
Зьмяненьне памеру ручак (вылучана >1 вузел) |
Гэтыя загады зьмяняе памер вылучаных вузлоў, нібыта яны — «аб'ект». |
Калі мыш па-над вузлом, гэты вузел будзе восьсю зьмяненьня памеру, калі не, то зьмяненьне памеру адбываецца вакол ґеамэтрычнага цэнтру вылучаных вузлоў. |
.,
> | павялічыць вузлы на 1 крок |
,,
< | зьменшыць вузлы на 1 крок |
Прадвызначаны крок зьмяненьня памеру — 2 пкс (у адзінках SVG, а не экрану). |
Alt+.,
Alt+> | павялічыць вузлы на 1 піксэль |
Alt+,,
Alt+< | зьменшыць вызлы на 1 піксэль |
Сапраўднае павелічэньне памеру папіксэльнага павелічэньня залежыць ад маштабу. Наблізь для лепшага выніку. |
The default size increment is added to (or subtracted from) either the node selection's height or width, whichever one is larger. Scaling keeps the proportions of the node selection. |
Павернуць вузлы (вылучана > 1 вузел) |
Гэтыя загады паварочваюць вылучаныя вузлы, нібыта яны — «аб'ект». |
Калі мыш па-над вузлом, то гэты вузел будзе восьсю павароту, калі не, то паварот будзе вакол ґеамэтрычнага цэнтру вылучаных вузлоў. |
[,
] | павернуць вузлы на крок вугла |
Прадвызначаны крок вугла — 15 ґрадусаў. ] паварочвае за стрэлкай, [ — супраць. |
Alt+[,
Alt+] | павернуць вузлы на 1 піксэль |
Сапраўдны вугал піксэльнага павароту залежыць ад маштабу. Чым большы маштаб, тым лепшы зрух. |
Перакуліць вузлы (вылучана > 1 вузел) |
Гэтыя загады перакульваюць вылучаныя вузлы, нібыты яны — «аб'ект», вакол цэнтру гэтага аб'екту. |
h | гарызантальна перакуліць вузлы |
v | вэртыкальна перакуліць вузлы |
Калі мыш па-над вузлом, то гэты вузел будзе восьсю перакулу, калі не, то перакул будзе вакол ґеамэтрычнага цэнтру вылучаных вузлоў. |
Зьмяненьне адрэзкаў |
Shift+L | зрабіць лінію |
Shift+U | зрабіць крывую |
Для гэтых загадаў патрэбна вылучыць больш за два суседнія вузлы. |
Зьмяненьне тыпу вузла |
Shift+C | зрабіць вострым |
Першае націсканьне Shift+C зьмяняе тып вузла, калі націсьнеш Shift+C яшчэ раз на ўжо вострым вузьле, ён уцягне свае ручкі. |
Shift+S | зрабіць згладжаным |
Калі востры вузел суседні да адрэзку лініі, першае націсканьне Shift+S зробіць яго паўгладкім з адной ручкай калінэарнай адрэзку, наступнае Shift+S пакажа другую ручку. |
Shift+Y | зрабіць сымэтрычным |
Калі робіш гладкі ці сымэтрычны вузел, то становішча адной ручкі можна замкнуць трымаючы курсор мышы па-над ёй. |
Shift+A | зрабіць аўтаматычным |
Ctrl+пстрык | мяняць тып на гладкі/востры/сымэтрычны/аўта |
Злучэньне/разьбіваньне |
Shift+J | злучыць вылучаныя вузлы |
Гэты загад патрабуе каб былі вылучаныя дакладна два вузлы ўнутры шляху. |
Становішча аднаго з двух злучаных вузлоў можна замкнуць трымаючы курсор мышы па-над ім. |
Alt+J | злучыць вылучаныя канцавыя вузлы новым адрэзкам |
Shift+B | разьбіць вылучаныя вузлы |
Пасьля разьбіцьця толькі адзін з кожных двух вузлоў вылучаны. Можна выкарыстоўваць да некалькіх вузлоў. |
Выдаленьне, стварэньне, падвойваньне |
Backspace,
Del | выдаліць вылучаныя вузлы |
Ctrl+Backspace,
Ctrl+Del | выдаліць не захоўваючы формы |
Выдаленьне без Ctrl папраўляе ручкі на астатніх вузлак каб захаваць форму крывой як мага больш. |
Выдаленьне з Ctrl не закранае астатнія вузлы. |
Alt+Backspace | delete segment between pairs of adjacent selected nodes |
Ctrl+Alt+пстрык | стварыць/выдаліць вузел |
Ctrl+Alt+пстрык па вузьле выдаляе яго, Ctrl+Alt+пстрык па шляху між вузламі стварае новы вузел у месцы пстрыку. |
Выдаленьне вузлоў гэткім чынам заўжды ікнецца захоўваць форму крывой (гэтаксама як Del/Backspace). |
double-click | стварыць вузел |
Падвойны пстрык па шляху між вузламі стварае вузел ў месцы пстрыку. |
Ins,
Shift+I | уставіць новы вузел |
Гэты загад дадае новыя вузлы ў сярэдзіны вылучаных адрэзкаў, таму ён патрабуе, каб былі вылучаныя больш за два суседнія вузлы. |
Shift+D | падвоіць вылучаныя вузлы |
Новыя вузлы ствараюцца на тым жа шляху, яны месьцяцца дакладна па-над старых і вылучаюцца. |
Разьварочваньне |
Shift+R | зьмяніць напрамак шляху |
Праўленьне фіґур |
Прылада «Вузел» можа таксама перацягваць ручкі фіґур (прастакутнікаў, эліпсаў, зорак, сьпіраляў). Пстрыкні па фіґуры каб вылучыць яе. |
Па скароты праўкі глядзі адпаведныя прылады фіґур, яны ўсе працуюць з прыладай «Вузлы». |
Праўленьне запаўненьняў і эфэктаў шляхоў |
Прылада «Вузлы» таксама можа правіць ручкі запаўненьня ўзорам ці ґрадыентам і ручкі эфэктаў шляху. |
Адмяніць |
Esc | адмяніць «гумовую стужку» ці перасоўваньне |
Націсьні Esc калі націснутая кнопка мышы каб скасаваць вылучэньне «гумовай стужкай», перасоўваньне вузла ці ручкі. |