Follow us on:

Home

Inkscape tutorial: Фіґуры

Гэты падручнік ахоплівае чатыры інструмэнты фіґур: прастакутнік, эліпс, зорка й сьпіраль. Мы прадэманструем магчымасьці фіґур Inkscape і пакажам прыклады таго, як і калі яны выкарыстоўваюцца.

Выкарыстоўвайце Ctrl+стрэлкі, кола мышы, ці перацягваньне сярэдняй кнопкай мышы, каб пракручваць гэтую старонку долу. Асновы стварэньня, вылучэньня й ператварэньня аб'ектаў глядзіце ў «Асновах» у Даведка > Падручнікі.

Inkscape мае чатыры гнуткія інструмэнты фіґур, кожны інструмэнт здольны ствараць і правіць свой від фіґур. Фіґура — гэта аб'ект, які можна правіць спосабамі, унікальнымі для гэтага віду фіґур, выкарыстоўваючы прыдатныя для перацягваньня ручкі й лікавыя парамэтры, якія вызначаюць выгляд фіґуры.

Напрыклад, у зоркі можна зьмяніць колькасьць промняў, іхную даўжыню, вугал, закругленьне, і г.д. — але зорка застанецца зоркай. Фіґура «менш свабодная» за просты шлях, але часта яны больш карысныя й цікавыя. Фіґуры заўжды можна ператварыць у шлях (Ctrl+Shift+C), але адваротнае ператварэньне немагчымае.

Інструмэнтамі фіґур зьяўляюцца прастакутнік, эліпс, зорка й сьпіраль. Спачатку разгледзім агульную працу інструмэнтаў фіґур, пасьля падрабязна дасьледуем кожную фіґуру.

Агульныя парады

Новыя фіґуры ствараюцца перацягваньнем па палатне з дапамогай адпаведнага інструмэнта. Калі фіґура створаная (або калі вылучаная), яна паказвае свае ручкі як белыя ромбападобныя пазнакі, таму можна адразу правіць яе, перацягваюцы гэтыя ручкі.

Усе чатыры віды фіґур паказваюць свае ручкі, калі актыўны любы з чатырох інструмэнтаў або інструмэнт «Вузлы» (F2). Калі курсор мышы знаходзіцца па-над ручкай, у панэлі стану паведамляецца, што гэтая ручка зробіць, калі яе перацягваць ці пстрыкнуць па ёй з рознымі мадыфікатарамі.

Кожная фіґура таксама паказвае свае парамэтры ў кіроўнай панэлі інструмэнтаў (гарызантальная панэль па-над палатном). Звычайна яна мае некалькі лікавых палёў уводжаньня й ґузік, які вяртае значэньні да прадвызначаных. Калі вылучаныя фіґуры таго ж віду, што й бягучы інструмэнт, то праўленьне значэньняў у панэлі парамэтраў зьмяняе вылучаныя фіґуры.

Любыя зьмены ў панэлі парамэтраў запамінаюцца й выкарыстоўваюцца з наступнымі аб'ектамі, якія рысуюцца гэтым інструмэнтам. Напрыклад, пасьля зьмены колькасьці промняў зоркі новыя зоркі таксама будуць мець столькі ж промняў. Больш за тое, простае вылучэньне фіґуры дасылае ейныя парамэтры кіроўнай панэлі, і задае, такім чынам, значэньні для новаствораных фіґур гэтага віду.

Пры актыўным інструмэнце фіґур вылучэньне аб'екту можна зрабіць пстрыкнуўшы па ім. Ctrl+пстрык (вылучыць у ґрупе) і Alt+пстрык (вылучыць ніжні) таксама працуюць, як пры актыўным вылучальніку. Esc здымае вылучэньне.

Прастакутнікі

Прастакутнік зьяўляецца самай простай, але, напэўна, найбольш агульнай фіґурай дызайну й ілюстрацый. Inkscape спрабуе зрабіць стварэньне й праўленьне прастакутнікаў як мага простым і зручным.

Пераключыцеся на інструмэнт «прастакутнік» націснуўшы F4 ці пстрыкнуўшы па ягоным ґузіку на панэлі інструмэнтаў. Нарысуйце новы прастакутнік побач з гэтым сінім:

An example image

Пасьля, не выбіраючы іншага інструмэнту, папавылучайце то адзін прастакутнік, то другі, пстрыкаючы па іх мышай.

Скароты рысаваньня прастакутніка:

Як бачыце, вылучаны прастакутнік (толькі што нарысаваны прастакутнік заўжды вылучаны) паказвае тры ручкі ў кутах. Насамрэч, ручак чатыры, але дзьве зь іх (у верхнім правым куце) накладваюцца, калі прастакутнік ня скруглены. Гэтыя дзьве — ручкі скругленьня, іншыя дзьве (верхняя левая й ніжняя правая) — ручкі зьмяненьня вымераў.

Давайце спачатку разгледзім ручкі скругленьня. Вазьміцеся за адну й пацягніце яе долу. Усе чатыры куты прастакутніка акругляюцца, і можна пабачыць другую ручку скругленьня — яна застаецца на спачатным месцы ў куце. Калі жадаеце круглыя куты, то гэта тое, што вам трэба. Калі жадаеце куты, якія скругленыя ўздоўж аднаго боку больш, чым уздоўж другога, то можаце пацягнуць другую ручку ўлева.

Вось тут першыя два прастакутнікі маюць круглыя куты, а іншыя два — эліптычныя:

An example image

Не выбіраючы іншага інструмэнту пстрыкніце па гэтых прастакутніках і дасьледуйце іхныя ручкі скругленьня.

Часта радыюс і форма закругленых кутоў мусіць быць нязьменнымі ва ўсёй кампазыцыі, нават калі памеры прастакутнікаў адрозьніваюцца (напрыклад, дыяґрамы з закругленымі прастакутнікамі розных памераў). У Inkscape гэта вельмі проста. Пераключыцеся на «Вылучальнік», у ягонай кіроўнай панэлі ёсьць ґрупа з чатырох ґузікаў, другі зьлева паказвае два канцэнтрычныя закругленыя куты. Ён вызначае ці зьмяняецца радыюс закругленых кутоў калі зьмяняецца памер прастакутнікаў.

Напрыклад, вось тут спачатны чырвоны прастакутнік быў падвоены й расьцягнуты некалькі разоў, павялічаны й паменшаны, з розным стасункам бакоў, з ґузікам «Зьмяняць радыюс кутоў» абязьдзейненым:

An example image

Заўважце, што памер і форма закругленых кутоў тыя ж самыя ва ўсіх прастакутніках, такім чынам скругленьні выраўнаваныя дакладна ў верхнім правым куце, дзе яны ўсе сустракаюцца. Усе кропкавыя сінія прастакутнікі атрыманыя са спачатнага чырвонага простым зьмяненьнем памеру з дапамогай «Вылучальніка», без аніякага ручнога выпраўленьня ручак скругленьня.

Для параўнаньня, тая ж самая кампазыцыя, але створаная з ґузікам «Зьмяняць радыюс кутоў» задзейнічаным:

An example image

Цяпер закругленыя куты адрозьніваюцца, гэтак сама як адрозьніваюцца прастакутнікі, якім яны належаць, і няма аніякай узгодненасьці ў правым куце (павялічце, каб пабачыць). Такі ж самы (візуальна) вынік можна атрымаць ператварыўшы спачатны прастакутнік ў шлях (Ctrl+Shift+C і расьцягнуўшы яго як шлях.

Вось скароты для ручак скругленьня прастакутнікаў:

Вы маглі заўважыць, што кіроўная панэль прастакутніка паказвае гарызантальны (Rx) й вэртыкальны (Ry) радыюсы скругленьня вылучанага прастакутніка й дазваляе задаць іх дакладна, выражанымі ў любых адзінках. Ґузік Зрабіць куты вострымі робіць менавіта гэта — прыбірае акругленасьць з вылучаных прастакутнікаў.

Важнай перавагай гэтых парамэтраў ёсьць тое, што яны могуць уплываць адразу на шмат прастакутнікаў. Напрыклад, калі жадаеце зьмяніць усе прастакутнікі пласта, проста націсьніце Ctrl+A (Вылучыць усё) і задайце патрэбныя парамэтры на панэлі парамэтраў. Калі вылучаныя ня толькі прастакутнікі, то яны будуць прайгнараваныя, зьменяцца толькі прастакутнікі.

Цяпер давайце паглядзім на ручкі зьмяненьня вымераў прастакутніка. Вас можа зьдзівіць, навошта яны патрэбныя ўвогуле, калі мы папросту можам зьмяніць прастакутнік з дапамогай «Вылучальніка»?

Праблема «Вылучальніка» ў тым, што ягоныя гарызанталь і вэртыкаль паралельныя краям старонкі дакумэнта. А ручкі зьмяненьня вымераў прастакутніка заўжды зьмяняюць яго ўздоўж бакоў гэтага прастакутніка, нават калі парастакутнік павернуты ці нахілены. Напрыклад, паспрабуйце зьмяніць памер гэтага прастакутніка спачатку «Вылучальнікам», а потым ручкамі зьмененьня вымераў:

An example image

Паколькі ручак зьмяненьня вымераў дзьве, то прастакутнік можна расьцягваць у любым напрамку, ці нават перасоўваць яго ўздоўж ягоным бакоў. Ручкі зьмяненьня вымераў заўжды захоўваюць радыюс скругленьня.

Вось некалькі скаротаў для ручак зьмяненьня вымераў:

Вось той жа прастакутнік, шэрыя кропкавыя лініі паказваюць напрамкі, па якіх будуць рухацца ручкі, якія зьмяняюць вымеры, з націснутым Ctrl (паспрабуйце):

An example image

Нахіляючы й паварочваючы прастакутнік, потым падвойваючы яго й расьцягваючы яго ручкамі зьмяненьня вымераў, лёгка ствараць аб'ёмныя кампазыцыі:

An example image

Вось яшчэ некалькі прыкладаў кампазыцый прастакутнікаў, разам са скругленьнямі й ґрадыентным запаўненьнем:

An example image

Эліпсы

Інструмэнт «Эліпс» (F5) можа ствараць эліпсы й акружыны, якія можна ператварыць у сэґмэнты ці дугі. Скароты рысаваньня такія ж, як у прастакутніка:

Давайце дасьледуем ручкі эліпса. Вылучыце гэты:

An example image

Ізноў, спачатку бачныя тры ручкі, а ў сапраўднасьці іх чатыры. Самая правая ручка — гэта дзьве ручкі, адна пад другой, яны дазваляюць «адкрыць» эліпс. Пацягніце за самую правую ручку, потым пацягніце іншую ручку, што стане бачнай пад ёй, каб атрымаць розныя сэґмэнты кругавой дыяґрамы ці дугі:

An example image

Каб атрымаць сэґмэнт (дугу й два радыюсы) пацягніце прэч ад эліпса, каб атрымаць дугу пацягніце ўнутар яго. Уверсе чатыры сэґмэнты зьлева й тры дугі справа. Заўважце, што дугі — гэта незакрытыя фіґуры, г.зн. контур ідзе ўздоўж эліпса, але не злучае канцы дугі. Гэта можна зрабіць відавочным, прыбраўшы запаўненьне й пакінуўшы толькі контур:

An example image

Зьвярніце ўвагу на веерападобную ґрупу вузкіх сэґмэнтаў зьлева. Яе было лёгка стварыць, выкарыстоўваючы абмежаваньне вугла ручак з Ctrl. Вось скароты ручак дуг/сэґмэнтаў:

Вугал абмежаваньня можа быць зьменены ў настаўленьнях Inkscape (укладка Крокі).

Іншыя дзьве ручкі эліпса выкарыстоўваюцца для зьмяненьня ягоных вымераў вакол ягона цэнтру. Іхныя скароты падобныя скаротам ручак скругленьня прастакутніка:

І, як ручкі зьмяненьня вымераў прастакутніка, гэтыя ручкі эліпсаў вызначаюць вышыню й шырыню эліпса ва ўласных каардынатах эліпса. Гэта значыць, што павернуты ці нахілены эліпс можна лёгка расьцягнуць ці сьціснуць уздоўж ягоных спачатных восяў, захоўваючы яго павернутым ці нахіленым. Паспрабуйце памяняць вымеры гэтых эліпсаў з дапамогай іхных ручак:

An example image

Зоркі

Зоркі зьяўляюцца самымі складанымі й самымі захапляючымі фіґурамі Inkscape. Калі жадаеце ўразіць сваіх сяброў Inkscape'ам, дазвольце ім пагуляцца з інстумэнтам «Зорка». Гэта настолькі цікава, што можа цалкам паглынуць!

Інструмэнт «Зорка» можа ствараць два падобных, але асобных віды аб'ектаў: зоркі й шматкутнікі. Зорка мае дзьве рукі, чыё становішча вызначае даўжыню й форму промняў, шматкутнік мае толькі адну ручку, які пры перацягваньні проста паварочвае й зьмяняе вымеры шматкутніка:

An example image

У кіроўнай панэлі «Зоркі» спачатку ідзе «птушачка», якая ператварае зорку ў адпаведны шматкутнік і назад. Потым — лікавае поле, якое задае колькасьць вяршынь зоркі ці шматкутніка. Гэты парамэтар правіцца толькі праз кіроўную панэль. Дазволены дыяпазон ад 3 (што відавочна) да 1024, але ня варта ўводзіць вялікія лікі (большыя за 200), калі ў вас слабы кампутар.

Рысуючы новую зорку ці шматкутнік

Натуральна, зорка нашмат цікавейшая фіґура (хаця на практыцы шматкутнікі часта больш карысныя). Дзьве ручкі зоркі маюць крыху розныя функцыі. Першая ручка (спачатку на вяршыні, г.зн. на вострым куце зоркі) робіць промні зоркі даўжэйшымі ці карацейшымі, але калі вы паварочваеце яе (адносна цэнтру фіґуры), іншыя ручкі паварочваюцца адпаведна. Гэта значыць, што нахіліць промні зоркі з дапамогай гэтай ручкі нельга.

Іншыя ручка (спачатку ў тупым куце між двума вяршынямі), наадварот, вольна рухаецца радыяльна й датычна, не ўплываючы на ручку вяршыні. (Насамрэч, гэтая ручка можа сама стаць ручкай вяршыні, калі перасунутая далей ад цэнтру, чым іншая ручка.) Гэтая ручка можа нахіліць промні зоркі каб атрымаліся розныя крышталі, мандалы, сьняжынкі й дыкабразы:

An example image

Калі жадаеце атрымаць простую зорку, без акіякіх «карункаў», то можна зрабіць так, каб ручка нахілу паводзіла сябе як ненахільная:

Як карысны дадатак да перацягваньня ручак, кіроўная панэль мае поле Стасунак промняў, якое вызначае стасунак адлегласьцяў дзьвюх ручак ад цэнтру.

Зоркі Inkscape маюць яшчэ пару хітрыкаў у запасе. У ґеамэтрыі шматкутнік — гэта фіґура з прамымі кантамі й вострымі кутамі. У рэальным сьвеце, аднак, прысутнічаюць рознай ступені крывалінейнасьці й акругласьці, і Inkscape таксама можа так зрабіць. Аднак скругленьне зоркі ці шматкутніка працуе крыху адрозна ад скругленьня прастакутніка. Для гэтага не патрэбная асобная ручка, але

«Па датычнай» значыць «у напрамку, прастастаўным да напрамку да цэнтру». Калі «павернеце» ручку з Shift вакол цэнтру супраць стрэлкі гадзіньніка, атрымаеце дадатную скругленасьць, паварочваючы за стрэлкай атрымаеце адмоўную скругленасьць. (Глядзіце ўнізе прыклады адмоўнай скругленасьці.)

Параўнайце скруглены квадрат (інструмэнт «Прастакутнік») і скруглены 4-баковы шматкутнік («Зорка»):

An example image

Як бачыце, калі скруглены прастакутнік складаецца з прамых адрэзкаў ліній і скругленьняў, то скруглены шматкутнік ці зорка ўвогуле ня маюць прамых ліній, іхная крывіня мяняецца гладка ад найбольшай (у кутах) да найменшай (паўдарогі між кутамі). Inkscape робіць гэта па-просту дадаючы калінеарныя датычныя Бэзье да кожнага вузла фіґуры (іх можна пабачыць, ператварыўшы фіґуру ў шлях і дасьледаваўшы яго з дапамогай інструмэнту «Вузел»).

Парамэтар Закругленасьць, які можна зьмяняць праз кіроўную панэль — гэта стасунак даўжыні гэтых датычных да даўжыні бакоў шматкутніка/зоркі, да якой тыя прымыкаюць. Гэты парамэтар можа быць адмоўным, тады мяняецца напрамак датычных. Значэньні ад 0,2 да 0,4 даюць «нармальную» закругленасьць чаканага віду, іншыя значэньні прыводзяць да зьяўленьня прыгожых, заблытаных і цалкам непрадказальных узораў. Зорка зь вялікай закругленасьцю можа пайсьці далёка за месца сваіх ручак. Вось некалькі прыкладаў, кожны паказвае сваё значэньне закругленасьці:

An example image

Калі жадаеце, каб промні зоркі былі вострымі, а ўпадзіны гладкімі ці наадварот, гэта лёгка зрабіць, зрабіўшы з зоркі зрух (Ctrl+J):

An example image

Shift+перацягваньне ручак зоркі ў Inkscape — адзін з найлепшых заняткаў, вядомых чалавецтву. Але ён можа быць яшчэ лепшым.

Каб найпаўней удаваць фіґуры рэальнага сьвету, Inkscape можа адвольным чынам скажаць свае зоркі й шматкутнікі. Невялікая адвольнасьць робіць зорку менш правільнай, больш чалавечай, часта сьмешнай, вялікая адвольнасьць — гэта захапляючы спосаб атрымаць розныя па-вар'яцку непрадказальныя фіґуры. Закругленая зорка застаецца гладка закругленай пасьля наданьня адвольнасьці. Вось скароты:

Калі рысуеце ці правіце ручкамі зорку з адвольнасьцю, яна «дрыжыць», бо кожнае ўнікальнае становішча ейных ручак адпавядае сваёй уласнай унікальнай адвольнасьці. Такім чынам, перасоўваньне ручкі без Alt паўторна надае фіґуры адвольнасьць з тым жа роўнем адвольнасьці, а з Alt захоўвае адвольнасьць, але зьмяняе ейны ровень. Вось зоркі, чые парамэтры дакладна такія ж, але кожнай паўторна нададзеная адвольнасьць празь невялічкае зрушэньне ручак (паўсюль ровень адвольнасьці 0,1):

An example image

А вось сярэдняя зорка з папярэдняга шэрагу, з роўнем адвольнасьці, зьменным ад -0,2 да 0,2:

An example image

Alt+пацягніце ручку сярэдняй зоркі ў гэтым шэрагу й паназірайце, як яна ператвараецца ў сваіх суседзяў зьлева й справа й далей.

Вы, напэўна, знойдзеце сваё дастасаваньне зоркам з адвольнасьцю, але мне асабліва падабаюцца скругленыя амёбападобныя плямы й вялікія шурпатыя плянэты з фантастычнымі краявідамі:

An example image

Сьпіралі

Сьпіраль Inkscape — гэта гнуткая фіґура, і хоць яна не такая захапляльная як зорка, часам яна вельмі карысная. Сьпіраль, як і зорка, рысуецца ад цэнтру, пры рысаваньні ці праўленьні

Нарысаваная сьпіраль мае дзьве ручкі на ўнутраным і вонкавым канцах. Абедзьве ручкі, нават пры простым перацягваньні, скручваюць ці раскручваюць сьпіраль (г.зн. «працягваюць» яе, зьмяняючы колькасьць аваротаў). Іншыя скароты:

Вонкавая ручка:

Нутраная ручка:

Адхіленьне сьпіралі — гэта мера зьмяненьня інтэрвалаў між віткамі. Калі яна роўная 1, то сьпіраль аднастайная, калі меншая за 1 (Alt+перацягваньне ўгору), то сьпіраль больш шчыльная на ўскрайку, калі большая за 1 Alt+перацягваньне долу), то сьпіраль шчыльнейшая ля цэнтру:

An example image

Найбольшая колькасьць аваротаў сьпіралі роўная 1024.

Гэтак жа, як інструмэнт «Эліпс» прыдатны ня толькі для стварэньня эліпсаў, але й дуг (ліній з нязьменнай крывінёй), «Сьпіраль» прыдатная для стварэньня крывых з гладказьменнай крывінёй. Параўноўваючы з простай крывой Бэзье, дуга ці сьпіраль часта больш зручныя, бо перацягваючы ручкі ўздоўж крывой іх можна зрабіць карацейшымі ці даўжэйшымі, не зьмяняючы пры гэтым іхнае формы. Таксама, хоць сьпіраль звычайна рысуецца без запаўненьня, можна дадаць запаўненьне й прыбраць контур, каб атрымаць цікавыя эфэкты.

An example image

Асабліва цікавыя сьпіралі з кропкавым контурам: яны спалучаюць гладкую засяроджанасьць формы з правільна роўнаразьмеркаванымі пазнакамі (кропкамі ці рыскамі) для атрыманьня прыгожых муарных эфэктаў:

An example image

Высновы

Інструмэнты фіґур Inkscape вельмі магутныя. Вывучыце іхныя асаблівасьці й пагуляйцеся зь імі ў сваё задавальненьне, гэта прыдасца падчас вашай творчай працы, бо выкарыстаньне фіґур замест простых шляхоў часта дазваляе хутчэй ствараць і прасьцей правіць вэктарную ґрафіку. Калі маеце нейкія ідэі па далейшым паляпшэньні фіґур, калі ласка, скантактуйцеся з распрацоўнікамі.