У гэтым дакумэнце тлумачыцца як выкарыстоўваць пашыральнік Inkscape «Інтэрпаляцыя».
Уводзіны
Даны пашыральнік робіць ліненую інтэрпаляцыю між двума ці большай колькасьцю вылучаных шляхоў. Гэта значыць, збольшага, што ён «запаўняе прагалы» між шляхамі й ператварае іх адпаведна зададзенай колькасьці крокаў.
Каб скарыстацца эфэктам інтэрапляцыі вылучыце шляхі, якія жадаеце ператварыць, і выберыце з мэню .
Аб'екты, якія вы зьбіраецеся інтэрпаляваць, спачатку мусяць быць ператвораныя ў шляхі. Для гэтага вылучыце аб'ект і скарыстайце ці Shift+Ctrl+C. Калі вашыя аб'екты не зьяўляюцца шляхамі, то эфэкт нічога ня зробіць.
Інтэрпаляцыя між двума аднолькавымі вузламі
Найпрасьцейшае выкарыстаньне эфэкту інтэрпаляцыі — інтэпаляцыя між двума ідэнтычнымі шляхамі. Пасьля выкліку эфэкту прастора між двума шляхамі будзе запоўненая копіямі спачатных шляхоў. Колькасьць крокаў вызначае колькі гэтых копій будзе разьмешчана.
Напрыклад, возьмем наступныя два шляхі:
Зараз вылучыце два шляхі й выканайце інтэрпаляцыю з настройкамі, паказанымі на наступным відарысе.
Як бачна з выніку ўверсе, прастора між двума шляхамі ў форме акружыны была запоўненая 6 (колькасьць крокаў інтэрпаляцыі) іншымі акружынамі. Заўважце таксама, што эфэкт ґрупуе гэтыя фіґуры разам.
Інтэрпаляцыя між двума рознымі вузламі
Калі інтэрпалююцца два розныя шляхі, праґрама інтэрпалюе фіґуру шляху з адной у другую. У выніку маем між шляхамі зьменную пасьлядоўнасьць, чыя рэґулярнасьць таксама вызначаецца значэньнем колькасьці крокаў інтэрпаляцыі.
Напрыклад, возьмем наступныя два шляхі:
Зараз вылучыце два шляхі й выканайце інтэрпаляцыю. Вынік мусіць быць падобным на гэты:
Як можаце бачыць з выніку ўверсе, прастора між круглым шляхам і трохкутнікам таксама запоўненая 6 шляхамі, якія зьмяняюць фіґуру ад аднаго шляху да другога.
Калі інтэрпалюеце два розныя шляхі важнае становішча пачатковага вузла кожнага шляху. Каб адшукаць пачатковы вузел шляху вылучыце шлях, потым выберыце «Вузел», каб зьявіліся вузлы й націсьніце TAB. Першы вылучаны вузел і ёсьць пачатковым.
Паглядзіце на відарыс унізе, які ідэнтычны папярэдняму прыкладу, за выключэньнем таго, як паказаныя вузлы. Зялёны вузел на кожным шляху — пачатковы.
Папярэдні прыклад (ізноў паказаны ўнізе) быў зроблены з гэтымі пачатковымі вузламі.
Зараз зьвярніце ўвагу на зьмяненьне выніку інтэрпаляцыі, калі шлях трохкутніка быў адбіты люстэркава, каб пачатковы вузел апынуўся ў іншым месцы:
Мэтад інтэрпаляцыі
Адзін з парамэтраў інтэрпаляцыі — мэтад інтэрпаляцыі. Рэалізаваныя два мэтады інтэрпаляцыі, яны адрозьніваюцца тым, як яны разьлічваюць крывыя новых фіґур. Можна выбраць мэтад інтэрпаляцыі 1 або 2.
У прыкладах уверсе мы выкарыстоўвалі мэтад 2, і вынік быў:
Зараз параўнайце яго з мэтадам 1:
Разгляд адрозьненьняў таго, як гэтыя мэтады робяць разьлікі, выходзіць за межы гэтага дакумэнта, таму проста паспрабуйце абодва й выберыце, які дае вынік, бліжэйшы да патрэбнага.
Паказьнік ступені
Парамэтар паказьнік ступені кіруе прагаламі між крокам інтэрпаляцыі. Паказьнік, роўны 0, робіць усе прагалы між копіямі роўнымі.
Вось вынік іншага асноўнага прыкладу з паказьнікам 0.
Той жа прыклад з паказьнікам 1:
з паказьнікам 2:
і з паказьнікам -1:
Пры працы з паказьнікамі ступені ў эфэкце «Інтэрпаляцыя» важны парадак, у якім вылучаныя аб'екты. У прыкладах уверсе зорка зьлева была вылучаная першай, а шасьцікутнік справа быў вылучаны другім.
Паглядзіце на вынік, калі правы шлях вылучыць першым. Паказьнік ступені ў гэтым прыкладзе роўны 1:
Падвоіць канцавыя шляхі
Гэты парамэтар вызначае ці будзе ґрупа шляхоў, створаных эфэктам, уключаць копію спачатнага шляху, да якога ўжылі інтэрпаляцыю.
Інтэрпаляваць стыль
Гэты парамэтар — адна з клясных функцый эфэкту «Інтэрпаляцыя». Ён кажа эфэкту спрабаваць зьмяніць стыль шляхоў на кожным кроку. Таму, калі пачатковы й канцавы шляхі маюць розныя колеры, то ў створаных шляхоў колер будзе паступова мяняцца.
Вось прыклад, дзе функцыя інтэрпаляцыі стылю выкарыстоўваецца для запаўненьня шляху:
Інтэрпаляцыя стылю таксама ўплывае на контур шляху:
Вядома, шлях пачатковага пункту й канцавы пункт таксама ня мусяць быць аднолькавымі:
Выкарыстоўваньне інтэрпаляцыі для ўдаваньня ґрадыентаў няправільнай формы
У Inkscape немагчыма (пакуль што) стварыць ґрадыент, адрозны ад лінейнага (прамой лініі) ці кругавога (круга). Аднак, яго можна ўдаваць, выкарыстоўваючы эфэкт інтэрпаляцыі з інтэрпаляцыяй стылю. Вось просты прыклад, нарысуйце дзьве лініі з рознымі контурамі:
І інтэрпалюйце між двума лініямі, каб стварыць ваш ґрадыент:
Высновы
Як паказаны вышэй, эфэкт Inkscape «Інтэрпаляцыя» зьяўляецца магутным інструмэнтам. Гэты падручнік ахоплівае асновы гэтага эфэкту, але экспэрымэнтаваньне — ключ да далейшага дасьледаваньня інтэрпаляцыі.