Гэты падручнік прадэманструе элемэнты й асновы дызайну, якія звычайна выкладаюцца на першых курсах студэнтам-мастакам, патрэбныя каб зразумець розныя рэчы, якія выкарыстоўваюцца ў творчасьці. Гэта ня поўны сьпіс, таму, калі ласка, дадавайце, аднімайце й спалучайце, каб зрабіць падручнік больш поўным.

An example image

Элемэнты дызайну

Наступныя элемэнты — будаўнічыя блёкі дызайну.

Лінія

Лінія вызначаная як знак з даўжынёй і напрамкам, створаны пунктам, які рухаецца праз паверхню. Лінія можа мець розную даўжыню, таўшчыню, напрамак, крывіню й колер. Лінія можа быць дзьвюхвымернай (лінія алоўка па паперы) ці меркавацца трохвымернай.

An example image

Фіґура

Плоская фіґура атрымоўваецца, калі існая ці меркаваная лініі сустракаюцца, каб абмежаваць прастору. Зьмена колеру ці адценьня можа вызначыць фіґуру. Фіґуры могуць быць падзеленыя на некалькі відаў: ґеамэтрычныя (квадрат, трохкутнік, акружына) і натуральныя (зь няправільным контурам).

An example image

Памер

Гэта датычыцца адрозьненьняў у прапорцыях аб'ектаў, ліній ці фіґур. Адрозьненьні памераў аб'ектаў могуць быць сапраўднымі ці ўяўнымі.

An example image

Прастора

Прастора — гэта пусты ці адкрыты абсяг між, вакол, над, пад ці ўнутры аб'ектаў. Фіґуры й формы ствараюцца прасторай вакол і ўнутры іх. Прастора часта завецца трохвымернай ці дзьвюхвымернай. Дадатная прастора — запоўненая фіґурай ці формай. Адмоўная прастора акружае фіґуру ці форму.

An example image

Колер

Колер — гэта ўспрымальная характарыстыка паверхні, адпаведная даўжыні хвалі сьвятла, адбітага ёй. Колер мае тры вымеры: адценьне (іншае слова для колеру, пазначанае ягонай назвай, такой як «чырвоны» ці «жоўты»), яркасьць (ягоная сьветласьць ці цёмнасьць), інтэнсіўнасьць (насычанасьць ці прыглушанасьць).

An example image

Тэкстура

Тэкстура — гэта як адчуваецца паверхня (існая тэкстура) ці як яна можа выглядаць (меркаваная тэкстура). Тэкстуры апісваюцца словамі, такімі як грубая, аксамітная ці галечная.

An example image

Яркасьць

Яркасьць — гэта як цёмна ці як сьветла нешта выглядае. Мы дасягаем зьменаў яркасьці дадаючы чорнага ці белага да колеру. Сьветлацень выкарыстоўвае яркасьць робячы драматычны кантраст сьветлых і цёмных месцаў кампазыцыі.

An example image

Асновы дызайну

Асновы выкарыстоўваюць элемэнты дызайну, каб стварыць кампазыцыю.

Балянс

Балянс (вага) — гэта адчуваньне візуальнай роўнасьці фіґураў, формаў, яркасьцяў, колераў і г.д. Балянс можа быць сымэтрычным або роўнаўзважаным, ці асымэтрычным або няроўнаўзважаным. Аб'екты, яркасьці, колеры, тэкстуры, фіґуры, формы й г.д. могуць выкарыстоўвацца каб стварыць балянс у кампазыцыі.

An example image

Кантраст

Кантраст — гэта непасрэднае суседства супрацьлеглых элемэнтаў

An example image

Вылучэньне

Вылучэньне выкарыстоўваецца каб пэўныя часткі твора вызначаліся й прыцягвалі вашую ўвагу. Цэнтар інтарэсу ці вузлавы пункт — гэта месца працы, куды спачатку скіроўваюцца позіркі.

An example image

Прапорцыя

Прапорцыя апісвае памер, месца ці важнасьць адной рэчы, параўнальна да іншай.

An example image

Узор

Узор ствараецца паўтарэньнямі элемэнта (лініі, фіґуры ці колеру) зноў і зноў.

An example image

Пераход

Пераход памеру й напрамку стварае лінейную пэрспэктыву. Пераход колеру ад цёплага да халоднага й тону ад цёмнага да сьветлага стварае паветраную пэрспэктыву. Пераход можа дадаць фіґуры цікавасьці й рухавасьці. Пераход ад цёмнага да сьветлага прымусіць вочы рухацца ўздоўж фіґуры.

An example image

Кампазыцыя

Спалучэньне асобных элемэнтаў, каб ён складаў цэлае.

An example image

Бібліяґрафія

Вось частковая бібліяґрафія, скарыстаная для пабудовы гэтага дакумэнта.

Асаблівая падзяка Linda Kim (http://www.redlucite.org) за дапамогу мне, (http://www.rejon.org/), з гэтым падручнікам. Таксама дзякуй Адкрытай бібліятэцы відарысаў (http://www.openclipart.org/) і людзям, якія перадалі ґрафіку гэтаму праекту.