Follow us on:

Home

Inkscape tutorial: Каліґрафія

буля бяк, buliabyak@users.sf.net і josh andler, scislac@users.sf.net

Адзін з найвялікшых інструмэнтаў, наяўных у Inkscape — гэта інструмэнт «Каліґрафія». Гэты падручнік дапаможа вам пазнаёміцца з тым, як працуе гэты інструмэнт, а таксама пакажа некаторыя асноўныя мэтады мастацтва каліґрафіі.

Выкарыстоўвайце Ctrl+стрэлкі, кола мышы, ці перацягваньне сярэдняй кнопкай мышы, каб пракручваць гэтую старонку долу. Асновы стварэньня, вылучэньня й ператварэньня аб'ектаў глядзіце ў «Асновах» у Даведка > Падручнікі.

Гісторыя й стылі

Паводле азначэньня слоўнікаў каліґрафія значыць «прыгожае напісаньне» ці «выразны ці элеґантны почырк». Па сутнасьці, каліґрафія зьяўляецца мастацтвам стварэньня прыгожага ці элеґантнага пісаньня ўручную. Гэта можа гучаць пужаючы, але, крыху папрактыкаваўшыся, кожны можа засвоіць асновы гэтага мастацтва.

Найранейшыя формы каліґрафіі датуюцца рысункамі пячорнага чалавека. Прыблізна да 1440 г. н.э., пакуль ня быў вынайдзены друкарскі станок, каліґрафія выкарыстоўвалася пры выданьні кніг ды іншых публікацый. Перапісчыкі мусілі ўручную перапісваць асобна кожны асобнік кожнай кнігі ці публікацыі. Яны пісалі гусіным пяром і чарнілам па пэргамэнце. Стылі літар, што выкарыстоўваліся ў розныя часы, былі: Просты, Каралінскі, Ґатычны ды інш. Напэўна, найчасьцей звычайны сучасны чалавек сутыкаецца з каліґрафіяй на вясельных запрашэньнях.

Ёсьць тры галоўныя стылі каліґрафіі:

Гэты падручнік факусуецца, збольшага, на заходняй каліґрафіі, бо іншыя два стылі выкарыстоўваюць пэндзаль (а ня вострае пяро), што не адпавядае таму, як працуе наш інструмэнт каліґрафіі.

Адна значная перавага над напісаньнем мінуўшчыны, якую мы маем, — загад Адмяніць: калі зробіце памылку, уся старонка ня будзе сапсаваная. Інструмэнт каліґрафіі Inkscape таксама задзейнічае пэўныя тэхнічныя прыёмы, якія будуць немагчымыя з традыцыйнымі пяром-і-чарнілам.

Абсталяваньне

Найлепшыя вынікі атрымоўваюцца, калі працуеце з пляншэтам і пяром (напр., Wacom). Але дзякуючы гнуткасьці нашага інструмэнта, нават тыя, хто мае толькі мыш, могуць зрабіць даволі складаную каліґрафію, хаця й будуць пэўныя праблемы з атрыманьнем хуткіх шырокіх штрыхоў.

Inkscape можа выкарыстоўнаць адчувальнасьць да націсканьня й адчувальнасьць да нахілу пяра пляншэта, які падтрымлівае гэтыя магчымасьці. Функцыі адчувальнасьці спачатку абязьдзейненыя, бо ім патрэбныя настаўленьні. Таксама майце на ўвазе, што каліґрафія зь пяром ці вострай асадкай ня вельмі адчувальная да націсканьня, у адрозьненьні ад пэндзля.

Калі маеце пляншэт і хочаце карыстацца магчымасьцямі адчувальнасьці, то мусіце наставіць сваю прыладу. Гэтыя настаўленьні патрэбна зрабіць толькі аднойчы, і яны будуць захаваныя. Каб задзейнічаць падтрымку вы мусіце падлучыць пляншэт да запуску Inkscape, а потым адкрыць дыялёґ Прылады ўводжаньня… ў мэню Файл. З дапамогай гэтага дыялёґу можна выбраць пажаданую прыладу й настаўленьні пяра вашага пляншэту. Нарэшце, выбраўшы гэтыя настаўленьні, пераключыцеся на інструмэнт каліґрафіі й націсьніце на кіроўнай панэлі ґузікі націску й нахілу. З гэтага моманту Inkscape будзе памятаць гэтыя настаўленьні.

Каліґрафічнае пяро Inkscape можа быць адчувальным да хуткасьці штрыхоў (гл. «Патанчэньне» ніжэй), таму, калі карыстаецеся мышай, лепей абнуліце гэты парамэтар.

Выборы інструмэнту «Каліґрафія»

Пераключыценя на інструмэнт каліґрафіі, націснуўшы Ctrl+F6, клявішу C ці пстрыкнуўшы па ейным ґузіку на панэлі інструмэнтаў. На верхняй панэлі можаце заўважыць 8 выбораў: таўшчыня й патанчэньне, абмежаваньне, шапкі, дрыжэньне, гайданьне й маса. Таксама ёсьць два ґузікі, які ўключаюць ці выключаюць адчувальнасьць да націску й нахілу (пры працы з пляншэтамі).

Таўшчыня й патанчэньне

Гэтая пара выбораў кіруе таўшчынёй пяра. Яна можа зьмяняцца ад 1 да 100 і (прадвызначана) вымяраецца адзінкамі, прапарцыйнымі памеру вакна рысаваньня, але незалежнымі ад маштабу. Гэта мае сэнс, бо натуральная «адзінка вымярэньня» ў каліґрафіі — дыяпазон рухаў вашае рукі, а таму зручна мець таўшчыню пяра нязьменнай часткай памеру вашае «дошкі для рысаваньня», а ня ў нейкіх сапраўдных адзінках, якія зробяць яе залежнай ад маштабу. Аднак такія паводзіны неабавязковыя, і могуць быць зьмененыя тымі, хто аддае перавагу абсалютным адзінкам, не зьвяртаючы ўвагу на маштаб. Каб пераключыцца на такі рэжым, выкарыстоўвайце адпаведную «птушачку» на старонцы настаўленьняў інструмэнта (яе можна адкрыць падвойнай пстрычкай па ґузіку інструмэнту).

Паколькі таўшчыня пяра часта зьмяняецца, яе можна папраўляць не пераходзяцы да кіроўнай панэлі, выкарыстоўваючы клявішы стрэлак управа й улева, ці з дапамогай пляншэта, які падтрымлівае функцыі адчувальнасьці да націску. Найлепшая рэч з гэтым клявішамі, што яны працуюць калі вы рысуеце, таму таўшчыню пяра можна зьмяняць у сярэдзіне штрыха:

An example image

Таўшчыня пяра можа таксама залежыць ад хуткасьці, яна кіруецца парамэтрам патанчэньне. Гэты парамэтар прымае значэньні ад -100 да 100, нуль значыць, што таўшчыня не залежыць ад хуткасьці, дадатныя значэньні робяць хуткія штрыхі тонкімі, адмоўныя — тоўстымі. Прадвыначанае 0,1 задае ўмеранае патанчэньне хуткіх штрыхоў. Вось некалькі прыкладаў, усе нарысаваныя з таўшчынёй=20 і вуглом=90:

An example image

Для пацехі задайце таўшчыню й патанчэньне роўнымі 100 (максымум) і рысуйце рэзкімі рыўкамі, каб атрымаць надзіва натуральныя, нэўронападобныя фіґуры:

An example image

Вугал і абмежаваньне

Пасьля таўшчыні самым важным парамэтрам каліґрафіі зьяўляецца вугал. Гэта вугал вашага пяра ў ґрадусах, зьменны ад 0 (гарызантальны) да 90 (вэртыкальны супраць стрэлкі гадзіньніка) ці -90 (вэртыкальны за стрэлкай). Занатуйце, што калі вы задзейнічаеце адчувальнасьць пляншэту да нахілу, то парамэтар вугла будзе паказвацца шэрым, і вугал будзе вызначацца нахілам пяра.

An example image

Кожны традыцыйны стыль каліґрафіі мае свай уласны пераважны вугал пяра. Напрыклад, унцыял выкарыстоўвае вугал 25 ґрадусаў. Больш складаныя шрыфты й больш вопытныя каліґрафы часта зьмяняюць вугал падчас рысаваньня, і Inkscape робіць гэта магчымым, ці праз націсканьне клявіш стрэлак уверх і ўніз, ці з пляншэтам, які патдрымлівае магчымасьць адчувальнасьці да нахілу. Для пачатковых урокаў каліґрафіі, аднак, найлепей трымаць вугал нязьменным. Вось прыклады штрыхоў, нарысаваных з рознымі вугламі (абмежаваньне=100):

An example image

Як можаце заўважыць, штрых найтанчэйшы, калі рысуецца паралельна свайму вуглу, і найтаўсьцейшы, калі рысуецца прастастаўна. Дадатныя вуглы найбольш натуральныя й традыцыйныя для праварукай каліґрафіі.

Узровень кантрасту між найтанчэйшым і найтаўсьцейшым кіруецца парамэтрам абмежаваньне. Значэньне 100 значыць, што вугал заўжды нязьменны, роўны зададзенаму ў полі Вугал. Зьмяншэньне абмежаваньня дазваляе пяру павернуцца крыху супраць напрамку штрыха. З абмежаваньнем=0 пяро вольна паварочваецца, каб заўжды быць прастастаўным да штрыха, і Вугал больш ня мае эфэкту:

An example image

Кажучы па-друкарску, найбольшае абмежаваньне, а таму й найбольшы кантраст таўшчыні штрыха (уверсе зьлева) уласьцівы антычнай ґарнітуры з засечкамі, такой як Таймз ці Бадоні (бо гэтыя ґарнітуры гістарычна былі ўдаваньнем каліґрафіі з нязьменным пяром). Нулявое абмежаваньне й нулявы кантраст таўшчыні (уверсе справа), зь іншага боку, наводзяць на думку пра сучасныя ґарнітуры без засечак, такія як Гельвэтыка.

Дрыжэньне

Дрыжэньне прызначанае надаваць больш натуральны выгляд каліґрафічным штрыхам. Дрыжэньне рэґулюецца на кіроўнай панэлі значэньнямі ад 0,0 да 0,1. Яно ўзьдзейнічае на вашыя штрыхі, ствараючы ўсё, што заўгодна, ад лёгкай няправільнасьці да неверагодных кляксаў і плямаў. Гэта значна пашырае творчы дыяпазон інструмэнту.

An example image

Гайданьне й маса

У адрозьненьне ад таўшчыні й вугла, апошнія два парамэтры вызначаюць як інструмэнт «адчувае», а не ўплывае на візуальны вынік. Таму ў гэтым разьдзеле ня будзе аніякіх рысункаў, проста паспрабуйце іх уласнаручна, каб лепей зразумець.

Гайданьне — гэта супраціўленьне паперы руху пяра. Прадвызначана найменшае (0), пры павелічэньні гэтага парамэтру папера робіцца «сьлізкай»: калі маса вялікая, пяро спрабуе ўцячы на рэзкіх паваротах, калі маса нулявая, высокае гайданьне прымушае пяро дзіка гайдацца.

У фізыцы маса — гэта тое, што абумоўлівае інэрцыю, чым большую масу мае інструмэнт каліґрафіі Inkscape, тым больш ён адстае ад курсора мышы й больш згладжвае рэзкія павароты й хуткія штуршкі вашых штрыхоў. Прадвызначана гэтае значэньне даволі малое (2), таму інструмэнт хуткі й чуйны, але можна павялічыць масу каб атрымаць больш павольнае й гладкае пяро.

Прыклады каліґрафіі

Цяпер, ведаючы асноўныя магчымасьці інструмэнту, вы можаце паспрабаваць стварыць нейкую сапраўдную каліґрафію. Калі вы навічок у гэтым мастацтве, набыйце сабе добрую кніжку з каліґрафіі й вывучайце яе з дапамогай Inkscape. У гэтым разьдзеле вам будуць паказаныя некалькі простых прыкладаў.

Найперш, каб рабіць літары, вам патрэбна стварыць пару лінеек, якія будуць накіроўваць вас. Калі вы зьбіраецеся пісаць нахіленым шрыфтам ці курсівам, таксама дадайце некалькі нахіленых накіроўных празь дзьве лінейкі, напрыклад:

An example image

Пасьля наблізьце ці аддальце рысунак гэтак, каб вышыня між лінейкамі адпавядала вашаму самаму натуральнаму дыяпазону руху рукі, адрэґулюйце таўшчыню й вугал, і паехалі!

Напэўна, першыя рэчы, якія вы мусіце зрабіць як пачатковец у каліґрафіі, — папрактыкавацца з асноўнымі элемэнтамі літар: вэртыкальнымі й гарызантальнымі, нахіленымі й скругленымі. Вось некалькі элемэнтаў літар Унцыялу:

An example image

Колькі карысных парад:

І вось некалькі прыкладаў напісаньня:

An example image

Высновы

Каліґрафія — гэта ня толькі забава, гэта глыбока духоўнае мастацтва, якое можа зьмяніць ваш погляд на ўсё, што вы робіце й бачыце. Інструмэнт каліґрафіі Inkscape можа служыць толькі сьціплымі ўводзінамі. Але, усё-ткі ён вельмі добры для забаў і можа прыдасца ў сапраўдным дызайне. Атрымоўвайце асалоду!